Дасягненне ўсіх заяўленых мэтаў ABBA немагчыма без падтрымкі прадпрымальнікаў, бізнес-школ, эканамістаў і аналітыкаў, лідэраў меркаванняў ў прадпрымальніцкім асяродку. Таму актыўнае знаёмства прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі за мяжой і ўстойлівае партнёрства - фонавая, але, напэўна самая значная задача Асацыяцыі. Бізнэс - гэта перш за ўсё людзі і камунікацыі, а ўжо потым - ідэі і рэсурсы для іх увасаблення.
Першы крок
ABBA плануе правесці некалькі эканамічных форумаў, накіраваных на абмеркаванне найбольш вострых пытанняў, якія стаяць цяпер перад рэлакаванымi прадпрымальнікамі ў той ці іншай краіне. Першы такі форум задуманы ў канцы жніўня ў Кiеве. Украіна стала прытулкам для многіх беларускіх прадпрымальнікаў, вымушаных або самастойна вырашыўшых пакінуць краіну ў дадзеных абставінах. Нягледзячы на тое, што бізнэс у ёй па менталітэту моцна адрозніваецца ад еўрапейскага, а сама краіна пакуль не ўваходзіць у ЕС - мы не можам не звяртаць увагі на нашых прадпрымальнікаў ў гэтай краіне.
Другі форум адбудзецца ў кастрычніку, ужо на тэрыторыі Польшчы, і, як мы спадзяемся збярэ найбольш актыўную частку прадпрымальнікаў з многіх еўрапейскіх краін. Мы запрашаем бізнесменаў з беларускіх дыяспар у еўрапейскіх краінах далучацца да нашых планаў і ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні форуму.
Другi крок
Сістэмная праца па выбудоўванні інструментаў для падтрымання нэтворкiнгу беларускай бізнес-супольнасці за мяжой - ад класічнага функцыяналу Linkedin, які, на нашу думку, незаслужана не выкарыстоўваецца ў Беларусі прадпрыемствамі рэальнага сектара эканомікі і да разгортвання розных сістэм, напрыклад, пошуку персаналу з ліку міграваўшых грамадзян Беларусі і ацэнцы рэпутацыі беларускіх прадпрыемстваў на тэрыторыі ЕС.