Пасля таго, як прадпрыемства зарэгістравана, і распачата першая камерцыйная дзейнасць, з'яўляюцца і новыя пытанні. Іх занадта шмат, каб ахапіць ў рамках аднаго артыкула - гэта і неабходнасць правядзення кропкавых маркетынгавых даследаванняў, і пошукі дзелавых партнёраў або фінансавання, і сотні бытавых - прызнанне дыпломаў і атрыманне паслядыпломнай адукацыі, перарэгістрацыя асабістага аўтатранспарту і афармленне польскага вадзіцельскага пасведчання, ВНЖ, ПМЖ, перспектывы атрымання грамадзянства і многае-многае іншае.
Першы крок
На працягу восені ABBA плануе правесці шэраг маркетынгавых даследаванняў перспектыў польскага рынку для некалькіх найбольш часта рэлакаваных відаў эканамічнай дзейнасці: будаўніцтва, устаноў грамадскага харчавання, і яшчэ некалькіх сегментаў, якія будуць вызначаны на аснове працы з фокус-групамі прадпрымальнікаў, якiя пераносяць свой бізнес на тэрыторыю Польшчы. Мы будзем рады прадметным запытам прадстаўнікоў беларускага бізнэсу ў гэтым кірунку.
Другі крок
Гэтая задача значна больш складаная і працяглая ў часе - мы мяркуем, што яе рэалізацыя можа расцягнуцца ад 6 да 12 месяцаў. Вынікам працы павінна стаць зразумелая сістэма і прылады для доступу маладых польскіх прадпрыемстваў, заснаваных беларусамі, да праграм фінансавання польскіх банкаў ці іншых міжнародных інстытутаў. Калі вы валодаеце дастатковымі кампетэнцыі ў падобных пытаннях і гатовыя далучыцца да каманды ABBA - звяртайцеся, не адкладаючы.